У дні "Славянскага базару" ў 18 раз праходзіць фестываль творчасці інвалідаў
12 ліпеня прайшоў XVIII Міжнародны фестываль творчасці інвалідаў імя І.М. Лучанка "Віцебск – 2025" на пляцоўцы Палаца культуры чыгуначнікаў.
Сярод тых, хто прыехаў падтрымаць удзельнікаў - Наталля Віктараўна Паўлючэнка, Міністр працы і сацыяльнай абароны, а таксама: Міністр культуры Руслан Іосіфавіч Чарнецкі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльных пытаннях Ірына Анатольеўна Касцевіч, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Барыс Сяргеевіч Яфрэмаў.Ён праводзіцца з 2007 года і стаў значнай падзеяй у культурным жыцці краіны. На працягу больш за 15 гадоў пляцоўкай для яго правядзення нязменна служыць Палац культуры чыгуначнікаў. За гэтыя гады фестываль аб'яднаў тысячы таленавітых удзельнікаў з Беларусі і іншых краін.