У г. Орша 24.09.2024 адбыўся чарговы міжраённы семінар па пытаннях выканання заканадаўства аб працы, пенсійным забеспячэнні і ахове працы

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 прадстаўнікоў арганізацый Аршанскага, Дубровенскага і Талачынскага раёнаў Віцебскай вобласці.

Аб сучасных патрабаваннях да правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і прадастаўлення кампенсацый па яе выніках расказала начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Драбянцова Вольга Віктараўна.

Актуальныя пытанні працоўнага заканадаўства асвятліла начальнік упраўлення сацыяльна-працоўных адносін, заработнай платы і аховы працы Першаненка Святлана Віктараўна.