У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны падвялі вынікі агляду-конкурсу "Лепшае інфармацыйнае забеспячэнне аховы працы"
Конкурс праходзіў у два этапы. На першым былі вызначаны тры лепшыя раёны ва ўсіх абласцях і г. Мінску, а на другім з 22 рэгіянальных прызёраў выбралі найлепшых у краіне. Ацэньвалася работа мясцовых органаў улады па 20 крытэрыях - такіх як правядзенне навучальных семінараў па пытаннях аховы працы для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, асвятленне пытанняў аховы працы ў СМІ, размяшчэнне сацыяльнай рэкламы, якая прапагандуе ахову і бяспеку працы, правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да тыдня нулявога траўматызму, Сусветнаму дню аховы працы.
У выніку трэцяе месца заняў Гарадоцкі раённы выканаўчы камітэт.