У Оршы на абласным навучальным семінары-практыкуме абмеркавалі пытанні прыцягнення замежнай бязвыплатнай дапамогі ў арганізацыі ўстановы вобласці
У семінары прынялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Кудрэвіч, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Барыс Яфрэмаў.
У ан-лайн фармаце прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і Нацыянальнага банка.
Асаблівасці ўзаемадзеяння з замежнымі партнёрамі ў рамках гуманітарнага супрацоўніцтва, праблемныя пытанні паступлення дапамогі ў адрас беларускіх арганізацый з-за мяжы, агульныя тэндэнцыі прыцягнення замежнай бязвыплатнай дапамогі ў Віцебскай вобласці - гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваліся падчас нарады.
Аршанцы падзяліліся вопытам з удзельнікамі семінара ў рэалізацыі сацыяльных праектаў на прыкладзе ўстаноў адукацыі і з наведваннем тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Аршанскага раёна.
Падчас нарады дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Кудрэвіч асабліва падкрэсліў:
– Удзельнічаючы ў гуманітарным супрацоўніцтве, мы тым самым выкарыстоўваем дадатковы механізм фінансавання асобных сацыяльных праграм. Толькі ў 2023 годзе супрацоўніцтва беларускіх арганізацый ажыццяўлялася з партнёрамі з 61 краіны свету, за першы квартал бягучага года - з 45 краінамі.
У рамках семінара-практыкума ўдзельнікамі быў закладзены парк каля скульптурнай кампазіцыі "Сям'я – залог мiру"