У сацыяльных пансіянатах праходзіць "Тыдзень нулявога траўматызму"

З 12 па 18 жніўня ў сацыяльных пансіянатах, якія ўваходзяць у сістэму камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, праходзіць "Тыдзень нулявога траўматызму".

Вызначаны шэраг дадатковых мерапрыемстваў да штодзённай рабоце па ахове працы: арганізацыя кантролю за станам умоў працы на працоўных месцах, а таксама за правільнасцю прымянення сродкаў індывідуальнай абароны; праверка забеспячэння бяспекі працаўнікоў на працоўных месцах; забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, санітарна-бытавымі памяшканнямі, змываючымi і абясшкоджваючымi сродкамі; навучанне бяспечным метадам і прыёмам выканання работ, правядзенне інструктажу, стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.

У сацыяльных пансіянатах вызначана штоквартальнае правядзенне мерапрыемстваў "Тыдзень нулявога траўматызму".

Тыдні нулявога траўматызму - адзін з эфектыўных спосабаў кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.