У Віцебску прайшоў калядны баль для пажылых людзей "Калядная сімфонія"
8 студзеня. Па добрай традыцыі ў Віцебску, як і па ўсёй рэспубліцы, прайшоў калядны баль для пажылых людзей "Калядная сімфонія".
Праводзіцца ён другі год запар у рамках усебеларускай акцыі "Ад усёй душы" і мае на Віцебшчыне адметную асаблівасць – у ім удзельнічае і моладзь, таму баль з поўным правам называюць міжпакаленчым. Месцам правядзення стала абласная філармонія, куды прыбылі танцавальныя пары і калектывы з усіх раёнаў Віцебска і раённых цэнтраў вобласці. Жанчыны былі прыгожымі і ўсе - без узросту, таму што ў кожнай ззялі вочы і з твару не схадзіла ўсмешка. Сівавалосыя мужчыны, як і належыць выпадку, былі элегантнымі і напоўненымі важнасці.
Упэўнена адчувалі сябе дзевяцікласнікі віцебскай СШ № 3 імя Л.М. Беліцкага, партнёркамі якіх былі ўдзельніцы танцавальнага калектыву "Мара" пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна Віцебска. Хлопцы з гэтай школы другі раз бяруць удзел у калядным балі для пажылых людзей і лічаць гэта гонарам.
Баль правілы музыка, дакладней, незабыўны вальс. Гучалі творы Яўгена Догі, Іагана Штраўса і іншых вядомых кампазітараў. Не злічыць было варыяцый танца, пачынаючы з вальса "Завея" ці "Даруй мне гэты дзіцячы капрыз2 і сканчаючы папулярным венскім вальсам. А кадрыля вярнула ўдзельнікаў балю ў часы маладосці, калі яна была легендай танцпляцовак. Фішкай сталі выступленні салістаў і калектываў філармоніі, якія прыўнеслі ў дзейства дадатковую святочную нотку.
– Гэта добрая традыцыя ў нашай рэспубліцы – праводзіць балі ў навагоднія і калядныя дні, – адзначыў у звароце да ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. - Адкрывае іх моладзь, затым эстафету прымаюць людзі старэйшага ўзросту, а ў нашым выпадку прадстаўнікі абодвух пакаленняў танчаць разам. Гэта не проста прыемны момант, а своеасаблівы сімвал, прыклад яднання пакаленняў і грамадства ў цэлым.
Крыніца: vitbichi.by