У Віцебску ў сістэме сацыяльнай абароны прайшоў 2 міжнародны маладзёжны форум ідэй для развіцця галіны
У Віцебску ў сістэме сацыяльнай абароны прайшоў 2 Міжнародны маладзёжны форум ідэй для развіцця галіны! У форуме прынялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, старшыня Лепельскага РВК Міхаіл Кісялевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак, начальнік упраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ Мікалай Арол, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, дэлегацыі Смаленскай і Пскоўскай абласцей, намеснікі старшыняў райгарвыканкамаў і кіраўнікоў адміністрацый г. Віцебска і інш. Форум сабраў больш за 100 чалавек моладзі сацыяльнай абароны, якімі былі прадстаўлены 25 ідэй для развіцця галіны. Пасля прадстаўлення ідэй працавала 4 пляцоўкі, на якіх моладдзю з розных куткоў Віцебскай вобласці былі адпрацаваны новыя 4 ідэі, якія накіраваны на паляпшэнне якасці жыцця нашых грамадзян! Усяго каля 200 чалавек прынялі ўдзел у форуме.
У рамках маладзёжнага форуму дэлегацыі Смаленскай і Пскоўскай абласцей наведалі ТЦСАН Лепельскага раёна. Яшчэ адна дамова аб супрацоўніцтве паміж ТЦСАН Лепельскага раёна і Вытворча-інтэграцыйнымі майстэрнямі для інвалідаў г. Пскова папоўніла скарбонку пагадненняў аб супрацоўніцтве ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання вобласці. Усяго падпісана каля 20 пагадненняў, у планах на 2024 год падпісаць не менш як 10 пагадненняў з установамі сацыяльнага абслугоўвання РФ.