Паважаныя землякі, жыхары старэйшага пакалення!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей. Гэта свята - сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў, сувязі часоў.
У гэты дзень мы з асаблівай цеплынёй гаворым пра людзей старэйшага пакалення, у якіх за плячыма выдатныя дасягненні і неацэнны жыццёвы вопыт. Мы схіляемся перад вашай мудрасцю, заўсёды бярэм з вас прыклад. Вашы добрыя і своечасовыя парады дапамагаюць нам у жыцці.
Хочацца, каб ваша душа заставалася маладой, забіяцкай і прыгожай, каб вашай энергіі і бадзёрасці пазайздросцілі многія, бо ўзрост вымяраецца не гадамі, а станам душы.
Ад усёй душы хочацца пажадаць вам моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнай раўнавагі, нязгаснай цікавасці да жыцця, цяпла, любовi і павагі родных і блізкіх людзей!