Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Шванштэйн адзначыў 100-гадовы юбілей!
Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны з Віцебска Аляксандру Шванштэйну споўнілася 100 гадоў!
Адміністрацыя Першамайскага раёна ў асобе кіраўніка Першамайскага раёна Яўгена Сямёнычава, кіраўніцтва Першамайскага ТЦСАНа, членаў раённай арганізацыі ветэранаў павіншавалі са стогадовым юбілеем удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Сіманавіча Шванштэйна, ад душы пажадалі яму здароўя.
- Ваш аптымізм, жыццялюбства і патрыятызм выклікаюць шчырае захапленне. Вы падаеце навакольным годны прыклад. Заставайцеся з намі як мага даўжэй! - адзначыў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Яўген Сямёнычаў.
З успамінаў Аляксандра Сіманавіча:
Падчас вайны ў г. Віцебску было сфармавана народнае апалчэнне, якое налічвала 2000 чалавек і паўсюдна былі арганізаваныя атрады супрацьпаветранай абароны. У адзін з такіх атрадаў і ўваходзіў 16-гадовы Саша Швантэйн. Разам са сваімі аднакласнікамі дзяжурылі на даху роднай школы, на выпадак авіяналёту, павiнны былi тушыць “запальніцы”.
5 ліпеня, за тыдзень да захопу Віцебска, Аляксандру Сіманавічу ўдалося з'ехаць з горада. Родны дзядзька дапамагае сям'і Швантэйн з'ехаць з горада разам са сваёй сваячкай Саламонік Ганнай Яфімаўнай, якая працавала ў той час намеснікам дырэктара Віцебскага дзяржаўнага гістарычнага музея (цяпер Віцебскі абласны краязнаўчы музей).
Так, Аляксандр Швантэйн, воляю лёсаў апынуўся сярод тых, хто ратаваў калекцыю музея. Фонды музея былі паспяхова пагружаны ў таварны цягнік, цягнік пастаянна бамбілі нямецкія самалёты... Сям'я Швантэйн дабралася да г. Аркарск Саратаўскай вобласці.
У мірныя гады Аляксандр Сіманавіч працаваў у швейнай арцелі "Перамога", фабрыцы "Знамя Індустрыялізацыі", Віцебскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы №29
За шматгадовую плённую i добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі, падрыхтоўку кваліфікаваных рабочых, выхаванне моладзі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагароджваўся ганаровымі граматамі, у тым ліку адзначаны дзяржаўным Камітэтам Савета Міністраў Беларускай ССР па прафесійна-тэхнічнай адукацыі.