Вынікі месячніка бяспекі ўборачнай кампаніі 2025

У перыяд з 25 ліпеня па 25 жніўня 2025 г. у Віцебскай вобласці быў аб'яўлены месячнік бяспекі ў рамках уборачнай кампаніі, асноўнымі задачамі якога з'яўляліся: прыняцце прафілактычных мер па зніжэнні рызык узнікнення вытворчага траўматызму і забеспячэнне абароны работнікаў АПК.

Мабільнымі групамі ў складзе спецыялістаў райвыканкамаў і прадстаўнікоў органаў нагляду і кантролю праведзена абследаванне 226 аб'ектаў 100 арганізацый, 580 працоўных месцаў, дзе было выяўлена 764 парушэнні.

Нягледзячы на значную работу, праведзеную спецыялістамі райвыканкамаў і арганізацый АПК па падрыхтоўцы тэхнікі і вытворчага абсталявання да ўборачнай, мабільнымі групамі выяўляліся асобныя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, якія маглі прывесці да непапраўных наступстваў.

У некаторых арганізацыях на зернесушыльных комплексах мелі месца выпадкі эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання без ахоўных агародж прывадных механізмаў (раменных, ланцужных, зубчастых перадач, карданных валаў). Адсутнічалі рашоткі на завальных ямах або на рашотках адсутнічалі замкі. Меліся парушэнні аховы працы па эксплуатацыі абсталявання і ў майстэрнях па рамонце тэхнікі. Адсутнічалі вогнетушыцелі і медыцынскія аптэчкі.

Кіраўнікам арганізацый паказана на адхіленне ад працы 118 работнікаў, якія не прайшлі навучанне, інструктаж, медагляд, праверку ведаў і не выкарыстоўвалі ці не былі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны.

Па выніках работы мабільных груп прыпыненая работа 66 адзінак абсталявання (машын, механізмаў) і 2 участкаў, таксама забаронена вытворчасць 2 відаў работ.

Значная частка выяўленых недахопаў была ліквідаваная спецыялістамі гаспадарак яшчэ ў ходзе абследавання мабільнай групы.

Як вынік: у перыяд правядзення месячніка ў сельскагаспадарчых арганізацыях Віцебскай вобласці не зарэгістраваныя няшчасныя выпадкі на вытворчасці, звязаныя з масавай уборкай збожжавых культур.