Як прыняць удзел у аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы?
Сярод арганізацый Віцебскай вобласці агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы пачалі праводзіць з 2007 года.
У аглядзе-конкурсе могуць прымаць удзел юрыдычныя асобы незалежна ад формы ўласнасці, зарэгістраваныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці, іх адасобленыя структурныя падраздзяленні. Да ўдзелу не дапускаюцца арганізацыі, якія маюць па выніках года няшчасны выпадак на вытворчасці і (або) зарэгістраваны выпадак узнікнення прафесійнага захворвання.
Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта 15 лютага 2022 г. № 80, зацверджана інструкцыя, якая ўстанаўлівае парадак арганізацыі і правядзення штогадовага абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы.
Конкурс праводзіцца ў два этапы: на раённым (гарадскім) і абласным узроўні па чатырох намінацыя.
Пераможцы першага этапу да 15 верасня вызначаюцца рашэннямі мясцовых выканаўчых камітэтаў.
Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе жадаючым неабходна звярнуцца ва ўпраўленне па працы мясцовага раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта і прадставіць даведку аб паказчыках стану ўмоў і аховы працы, іншыя звесткі, якія адлюстроўваюць работу па ахове працы, у тым ліку фота-, відэаматэрыялы, прэзентацыі, буклеты.
Пераможцам абласнога этапу агляду-конкурсу старшынёй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта прысвойваецца званне "Узорная арганізацыя Віцебскай вобласці па ахове працы" і грашовае ўзнагароджанне.