З 16 мая ў Віцебскім аблвыканкаме праходзіць двухдзённы семінар па пытаннях аховы працы
З 16 мая ў Віцебскім аблвыканкаме праходзіць двухдзённы семінар па пытаннях аховы працы. Намеснік старшыні Камітэта па працы С.П. Зіноўева адкрыла семінар, які сабраў спецыялістаў райгарвыканкамаў і адміністрацый раёнаў г. Віцебска, якія курыруюць пытанні бяспекі, Дырэктывы 1 і аховы працы. У праграме запланавана абмеркаванне пытанняў пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту і стварэння бяспечных умоў працы, а таксама вытворчая экскурсія на прадпрыемства для абмену вопытам па прафілактыцы вытворчага траўматызму.