З сяброўскім візітам і з мэтай пазнаёміцца з вопытам работы беларускіх калег у ТЦСАН Кастрычніцкага раёна Віцебска прыехалі прадстаўнікі Рослаўльскага КЦСАН Смаленскай вобласці

Рабочая сустрэча адбылася ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, дзе гасцей з суседняй расійскай вобласці вітала намеснік кіраўніка адміністрацыі раёна Таццяна Ігнаткова. Дырэктар ТЦСАНа Кастрычніцкага раёна Таццяна Рамашова падрабязна расказала расійскім калегам аб усіх формах і напрамках работы пяці аддзяленняў цэнтра, аб навацыях, якія зацікавілі спецыялістаў Рослаўскага КЦСАНа.

Дастаткова сказаць, што менавіта Кастрычніцкі ТЦСАН выконвае большую частку сацыяльных дзяржаўных заказаў сярод усіх 25 цэнтраў вобласці ў рабоце са шматдзетнымі сем'ямі, ветэранамі Вялікай Айчыннай, з людзьмі з інваліднасцю. Тут працуе "Школа сацработніка", дзе акумулюецца багаты вопыт лепшых спецыялістаў цэнтра, а таксама напрацоўкі ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай педагогікі, з якімі сацыяльная служба раёна цесна супрацоўнічае па самых разнастайных пытаннях.

Госці таксама наведалі аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, сацыяльнай дапамогі дома.

Намеснік дырэктара Рослаўскага комплекснага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Кавалёва азнаёміла з працай свайго калектыву. Беларускія і расійскія калегі абмяняліся сувенірамі і падарункамі. А галоўным вынікам сустрэчы стала падпісанне пагаднення паміж дзвюма сацыяльнымі ўстановамі, якія паслужаць далейшаму сяброўству, супрацоўніцтву ў справе, якой аднолькава аддана служаць спецыялісты Віцебска і Смаленскай вобласці.

Крыніца «Віцьбічы»