Пасяджэнне Міжведамаснага савета па правах інвалідаў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
12 мая 2025 г. адбылося пасяджэнне Міжведамаснага савета па правах інвалідаў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта з удзелам кіраўнікоў структурных падраздзяленняў аблвыканкама, прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і іншых зацікаўленых, на якім разгледжаны шэраг пытанняў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця людзей з інваліднасцю, у тым ліку шляхам стварэння даступнага асяроддзя на аб'ектах сацыяльнай інфраструктуры, іх рэабілітацыю і інтэграцыю ў грамадства.
У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама В.В. Дурноў, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Астапенка У. М., старшыні грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў.