Актыўнае даўгалецце грамадзян пажылога ўзросту Дубровенскага ТЦСАН
Час, які ў маладосці праходзіць павольна, у старэйшага пакалення ляціць імкліва. Жыццё падобнае да марафону, пры якім адны вырываюцца наперад i спакойна старэюць, іншыя адстаюць, разумеючы, што час надаць увагу свайму здароўю, а значыць — заняцца сабой, каб як мага даўжэй заставацца актыўным і не губляць смак жыцця.
Для найбольш поўнай і эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу пажылых грамадзян, устойлівага павышэння якасці іх жыцця ў нашай краіне распрацавана і зацверджана Нацыянальная стратэгія «Актыўнае даўгалецце-2030». Яна пабудавана на прынцыпе «Нікога не пакінуць убаку», прадугледжаным на парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, і накіравана на дасягненні практычна ўсіх мэт у галіне ўстойлівага развіцця.
Сярод асноўных прынцыпаў стратэгіі: гарманізацыя намаганняў дзяржавы, грамадства, сям'і для найбольш поўнага і эфектыўнага ўключэння пажылых грамадзян ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства; захаванне правоў і законных інтарэсаў пажылых грамадзян ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства; гендэрная роўнасць; уцягнутасць пажылых грамадзян і іх удзел у прыняцці рашэнняў на ўсіх узроўнях кіравання і інш.
На сённяшні дзень аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых грамадзян Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дубровенскага раёна прапануе тое, што адпавядае поглядам, звычкам, культурным запытам старэйшага пакалення, улічваюцца ўсе патрэбы наведвальнікаў аддзялення. Грамадзяне дадзенай катэгорыі маюць магчымасць цудоўна адпачыць на нашых мерапрыемствах, атрымаць зарад станоўчай энергіі, новыя веды і навыкі, неабходную дапамогу і падтрымку. Людзі сталага веку асвойваюць кампутарныя праграмы і гаджэты, вучацца карыстацца інтэрнэтам, электроннай поштай.
З «прыходам» пандэміі каранавіруса COVID-19 змянілася парадыгма звыклага жыцця. Відавочна, што галоўным прыярытэтам сёння з'яўляецца захаванне і ўмацаванне здароўя, умацаванне імунітэту. У цэнтры ёсць спартыўна-рэабілітацыйная зала з добрай базай, якая штогод папаўняецца спартыўным інвентаром і масажнымі элементамі. Наведваючым заняткі прапануюцца розныя віды немедыкаментозных умацоўваючых здароўе методык і заняткаў.
Грамадзянам сталага веку аказваецца канкрэтная дапамога, каб жыць па-новаму, і кожны атрымальнік сацыяльных паслуг мог сказаць: «Жыццё на пенсіі толькі пачынаецца!». Хочацца адзначыць, што ў Цэнтры з радасцю сустрэнуць любога чалавека і дапамогуць расчыніць магчымасці кожнага.
Усе памятаюць сэнс славянскай прыказкі «Дома і сцены дапамагаюць», але ўся глыбіня яе становіцца зразумела толькі з узростам: са стратай здольнасці хутка перасоўвацца, з слабненнем зроку і цяжкасцямі арыентацыі ў прасторы, з неабходнасцю мірыцца з нязвыклай, часцяком дыскамфортнай абстаноўкай пры памяшчэннi, напрыклад, на стацыянарнае лячэнне.
Дзейнасць аддзялення сацыяльнай дапамогі дома накіравана на максімальна магчымае прадаўжэнне знаходжання грамадзян у звыклых хатніх умовах і падтрыманне іх сацыяльнага, псіхалагічнага і фізічнага статусу. З улікам патрабаванняў часу ў абавязкі сацыяльных работнікаў уваходзіць не толькі аказанне абслугоўваемым грамадзянам дапамогі ў побыце, але і аказанне педагагічных, пасрэдніцкіх і рэабілітацыйных паслуг, а таксама папулярызацыя і прапаганда здаровага ладу жыцця: фізічных практыкаванняў і прагулак на свежым паветры, актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства, пастаяннага навучання нечаму новаму.
Нават пры аказанні сацыяльна-бытавых паслуг сацыяльныя работнiкі аддзялення кіруюцца прынцыпамі «не замест, а разам» і «рух - гэта жыццё», матывуючы сваіх падапечных на актыўны, па меры сіл, удзел у выкананні простай, звыклай працы па дому, наведванне культурна-масавых мерапрыемстваў, гурткоў, клубаў па інтарэсах, навучальных мерапрыемстваў.