Актыўнае даўгалецце грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Пастаўскага раёна
У ТЦСАН Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Азяркi» прайшоў спартыўна-патрыятычны конкурс «Зарніца - 2021», прымеркаваны да Года народнага адзінства. У рамках нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце - 2030» удзельнікамі выступілі наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту г. Паставы і г.п. Лынтупы, якія не саступалі па сіле, спрыту і ўпартасці камандам з работнікаў сацыяльнай службы (у тым ліку моладзі з першаснай арганізацыі БРСМ).
Ганаровае права адкрыцця мерапрыемства ўзняццем Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь далі самым вопытным наведвальнікам аддзяленняў.
Пасля таго як каманды прэзентавалі свае візітоўкі, стартавалі спартыўныя спаборніцтвы. Удзельнікі мерапрыемства праявілі спрыт у праходжанні вяровачнага гарадка, скаладрома, бівака. Самых трапных вызначылі з дапамогай стральбы ў цiры і гульні ў дартс. Згуртаванасць і ўзаемадзеянне каманд праявіліся ў спартыўнай эстафеце і гульні ў лазертаг.
Увечары каманды паказалі ўсю сваю крэатыўнасць і майстэрства ў конкурсе мастацкай самадзейнасці, пасля чаго наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання парадавалі ўдзельнікаў патрыятычным канцэртам, выконваючы творы пра любімую Беларусь!
Па выніках конкурсу ўсе каманды-ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі ў розных намінацыях. Вызначыць прызавыя месцы было немагчыма, бо перамагло сяброўства, бадзёрасць духу, згуртаванасць, мэтанакіраванасць і адзінства пакаленняў.
Калі мы адзіныя - мы непераможныя!