Актыўнае пакаленне Пастаўскага ТЦСАН
Актыўнае пакаленне Пастаўскага ТЦСАН
Час, якi ў маладосці праходзіць павольна, у пажылых людзей ляціць імкліва. Жыццё падобнае на марафон, пры якім адны вырываюцца наперад, іншыя адстаюць, разумеючы, што прыйшоў час надаць увагу свайму здароўю, а значыць - заняцца спортам. Але дзе ўзяць сілы? Прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія захавалі бадзёрасць і энергію, знойдуць гэтыя сілы, а вось апору для іх мы падкажам. Гэта палка, ды не адна. Вы ўжо здагадаліся? Скандынаўская хада для пажылых людзей - лепшы варыянт рухальнай актыўнасці і падтрымання сіл.
У рамках клуба "Сцежка здароўя" для наведваючых аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту г.п. Лынтупы Пастаўскага ТЦСАН была арганізавана пешая прагулка з дапамогай палак для скандынаўкі хады для актыўнага адпачынку пажылых людзей, зносін з жывой прыродай, эмацыйнай насычанасці. Прагулка была пазнавальнай і цікавай. Грамадзяне пажылога ўзросту праявілі краязнаўчую цікавасць, пазнаёміліся з прыгожымі і дзіўнымі куткамі роднага краю.