Чашнікi
У Чашніках прайшоў раённы конкурс "Сям'я года Чашнічыны". У мерапрыемстве прынялі ўдзел чатыры яркія і творчыя шматдзетныя сем'і Чашніцкага раёна, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і паказваюць прыклад дастойнага выхавання будучага пакалення. Дыплом 1 ступені атрымала сям'я Сяргеевых Ірыны Валер'еўны і Яўгена Сяргеевіча з горада Новалукомля.