Цэнтр прыёму – перадачы паведамленняў ад асоб з парушэннем слыху ў экстранныя і іншыя службы
Цэнтр прыёму – перадачы ад асоб з парушэннем слыху ў экстраныя службы працуе на базе Віцебскай абласной арганізацыі Грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх» па адрасе: г. Віцебск, вул. Жасткова, 24.
Цэнтр працуе кругласутачна, без выхадных і святочных дзён.
У Цэнтры працуюць 4 перакладчыкі мовы жэстаў, якія аказваюць пасрэдніцкую дапамогу асобам з парушэннем слыху па ўсіх пытаннях з дапамогай сродкаў сувязі (тэлефон, інтэрнэт).
Паслугі прадастаўляюцца на бязвыплатнай аснове на падставе звароту грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі Віцебскай вобласці, маюць групу інваліднасці па слыху, дзецям інвалідам, асобам з парушэннем слыху, якія не маюць групы інваліднасці, але валодаюць мовай жэстаў.
Падчас працы са звярнуўшымся грамадзянінам (яго законным прадстаўніком) складаецца пісьмовая дамова на аказанне сацыяльных паслуг.
Грамадзянін з парушэннем слыху звяртаецца ў Цэнтр з дапамогай даступных яму відаў сувязі (праграмы IP-тэлефаніі (Skype і інш.), факсімільная сувязь, СМС - паведамленне, праграмнае забеспячэнне для мабільных сродкаў сувязі (Viber, WhatsApp і інш.) або з дапамогай асабістага прыёму.
Тэлефоны для сувязі
Skype: 9191 - vitebsk
Viber, WhatsApp: + 375( 25) 919-10-10
Факс: (8-0212) 23-57-29
Кароткі нумар SMS/MMS: 9191 (перад наборам тэкставага паведамлення набраць лічбу 2).