Форум валанцёраў «срэбнага» ўзросту ў Браслаўскім раёне
Браслаў прыняў абласны злёт валанцёраў «срэбнага» ўзросту «Творы дабро»
Валанцёрства - адна з лепшых прыкмет сённяшняга дня. У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце - 2030», рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць» 27 кастрычніка 2022 г. у горадзе Браславе Віцебскай вобласці адбыўся абласны злёт валанцёраў «срэбнага» ўзросту. У злёце прынялі ўдзел валанцёры «срэбнага» ўзросту Браслаўскага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Міёрскага раёнаў.
Удзельнікі злёту прэзентавалі сваю дзейнасць, запрасіўшы гасцей паўдзельнічаць у інтэрактыўных пляцоўках, на якіх дэманстраваліся майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, кінезіялагічныя практыкаванні «Фітнес для розуму», танцавальны майстар-клас «Рыа-Рыта».
Валанцёры падзяліліся досведам працы, паказаўшы відэаролікі пра сваю дзейнасць. Не пакінулі абыякавымі ўдзельнікаў злёту творчыя нумары. Валанцёры чыталі вершы ўласнага сачынення, выконвалі сучасныя танцы і песні, разыгрывалі інтэрмедыі.
Валанцёрам былі ўручаны каштоўныя падарункі, кветкі, дыпломы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.
Прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў і гасцей злёту валанцёраў «срэбнага» ўзросту «Творы дабро стаў канцэрт, арганізаваны Браслаўскім раённым цэнтрам культуры.
Скончылася мерапрыемства агляднай экскурсіяй па Браславе.