Форум валанцёраў «срэбнага» ўзросту ў Дубровенскім раёне
Абласны злёт валанцёраў «срэбнага» ўзросту
У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце – 2030» з мэтай папулярызацыі сярод людзей пажылога ўзросту актыўнага баўлення часу, эфектыўных міжасобасных камунікацый, стымулявання ўпэўненасці ў сваіх сілах 21.10.2022 у Дубровенскім раёне адбыўся абласны злёт валанцёраў «срэбнага» ўзросту.
Удзельнікаў форуму ў раённым доме культуры віталі намеснік старшыні Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта, старшыня Савета пажылых грамадзян - С.В. Рыжанская, старшыня грамадскага аб'яднання ветэранаў - В.В. Чаплева.
Актывісты творча прэзентавалі сваю валанцёрскую дзейнасць: дэкламавалі вершы ўласнага сачынення, дэманстравалі запальныя танцы, выконвалі душэўныя песні.
Госці наведалі фотавыставу, прысвечаную Году гістарычнай памяці «Зазірніце ў сямейны альбом», сталі актыўнымі ўдзельнікамі майстар-класа па выкананні вядомых мелодый з выкарыстаннем «Дубровенскай свістулькі». Падчас экскурсіі па г. Дуброўна валанцёры «срэбнага» ўзросту пазнаёміліся з яго славутасцямі, усклалі кветкі і вянкі да помніка Ганны Нікандравай і ўшанавалі памяць загінуўшых абараняючы нашу Радзіму хвілінай маўчання, выканалі вальс ля фантана.
Усім валанцёрам уручаны дыпломы і падарункі ад камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Віцебскага аблвыканкама. Кожная каманда атрымала эксклюзіўны падарунак, у якім сабраны сувеніры, зробленыя ўдзельнікамі злёту сваімі рукамі.
Скончылася мерапрыемства ў лясной зоне адпачынку абедам палявой кухні, выкананнем ваенных песень ля вогнішча, а таксама спаборніцтвам па стральбе «Самы трапны».
Валанцёры форуму ў выніку сустрэчы атрымалі пазітыўныя эмоцыі, новыя знаёмствы, а самае галоўнае перадавы валанцёрскі вопыт і ўпэўненасць, што выхад на пенсію - гэта пачатак новай старонкі ў кнізе жыцця.