Новае ў заканадаўстве аб пенсійным забеспячэнні

Абноўлены спісы прафесій і пасад для датэрміновай пенсіі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2026г. № 175 устаноўлена новая рэдакцыя спісаў вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў для мэт прафесійнага пенсіённага страхавання, якія даюць права на прафесійную пенсію за работу са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы.

Новая рэдакцыя спісаў прымяняецца з 1 ліпеня 2026 г.

Спіс № 1 - для падземных работ, а таксама работ з асабліва шкоднымі і асабліва цяжкімі ўмовамі.

Спіс № 2 - для работ са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы (менш небяспечнымі, чым у першым спісе).

Да гэтага дзейнічала версія, зацверджаная ў 2005 годзе.

Асноўныя змены:

1. Выключаны прафесіі і пасады, якія страцілі актуальнасць.

Са спісаў выключылі шэраг прафесій і пасад, якія:

2. 15 прафесій перанесены са спіса № 1 у спіс № 2.

Гэта значыць, што раней для іх меркавалася асабліва небяспечная праца, але практыка паказала іншае.

3. Перагрупаваны раздзелы.

Раней быў асобны раздзел III у кожным спісе - яго анулявалі, а прафесіі адтуль перамясцілі ў раздзелы I і II, прывязаўшы да канкрэтных вытворчасцей і паказчыкаў.

4. Прыведзены назвы ў адпаведнасць.

Назвы прафесій, пасад, вытворчасцей і кодаў зараз адпавядаюць дзеючым кваліфікацыйным даведнікам.

5. Удакладнены фармулёўкі работ, умоў і паказчыкаў.

З улікам рэальнай правапрымяняльнай практыкі да кожнай прафесіі і пасады вызначаны ўмовы прымянення спісаў (каб менш было спрэчак, ці лічыцца канкрэтная праца "шкоднай").

Што гэта значыць для работнікаў і працадаўцаў?

Праводзіць пазачарговую атэстацыю працоўных месцаў не трэба.

Вынікі атэстацыі, якая праведзена да 1 ліпеня 2026 г., працягваюць дзейнічаць да заканчэння яе тэрміну. Іх па-ранейшаму выкарыстоўваюць для прафесійнага пенсійнага страхавання.

Парадак прымянення новых спісаў № 1 і № 2 рэгулюецца:

пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 2008 г. № 1490 "Аб пытаннях прафесійнага пенсійнага страхавання";

Інструкцыяй аб парадку прымянення спісаў вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў для мэт прафесійнага пенсійнага страхавання, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2026 г. № 40.