Абласны марафон "Героі нашай Перамогі"
Працягвае марафон, абвешчаны старшынёй камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама ТЦСАН Чыгуначнага раёна і ветэран ВАВ Кацкель Ніна Кірылаўна, 1927 г.н., нарадзілася ў Шуміліне.
Вайна забрала ў 14-гадовай Ніны Кірылаўны бацькоў і брата. Яна разам з маладымі камсамольцамі партызанскай брыгады імя УЛКСМ атрада імя Лазо абараняла родную зямлю. Юная партызанка прымала ўдзел у падрывах чыгункі, прарывалася скрозь нямецкую блакаду ва Ушацкім раёне. На рахунку юнай дзяўчыны восем забітых ворагаў і шэсць спушчаных пад адхон цягнікоў.
Пасля вызвалення Беларусі Ніна Кірылаўна трапіла ў Пастаўскі дзіцячы дом там і сустрэла перамогу. Выходзіла на пенсію з дзіцячага садка г. Докшыцы.
За адвагу, стойкасць і мужнасць узнагароджана медалямі "За баявыя заслугі", "За адвагу", "Партызану Айчыннай вайны" 2 ступені, "За перамогу над Германіяй", у 1985 годзе ў азнаменаванне 40-годдзя Перамогі - ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені, юбілейнымі медалямі розных гадоў.
Працягвае марафон, абвешчаны старшынёй камітэта па працы занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама "Героі нашай перамогі" Пастаўскі ТЦСАН.
Леснікоў Рыгор Іванавіч нарадзіўся 14 сакавіка 1939 года ў шматдзетнай сям'і ў невялікай вёсачцы каля Віцебска. Падчас вайны бацькоў і чацвярых дзяцей нямецкія акупанты спачатку адправілі ў лагер у Віцебск, адтуль - у Латвію. Затым яны прайшлі яшчэ лагеры ў Польшчы і Германіі.
Працоўная біяграфія Рыгора Іванавіча звязана з сістэмай адукацыі Пастаўшчыны. Зарэкамендаваў сябе працавітым, настойлівым і мэтанакіраваным спецыялістам.
Рыгор Іванавіч - чалавек адказны, камунікабельны, мае актыўную жыццёвую пазіцыю. З 2019 года з'яўляецца старшынёй Савета Пастаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму". Прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ветэранскім руху Пастаўскага раёна.
«ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ», працягвае ТЦСАН Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
Нарадзілася Гінзбург Іда Неўхаўна 26 красавіка 1923 года ў сям'і Неўха Ізраілевіча і Эські Зусеўны. Скончыла сярэднюю школу №10 г. Віцебска.
У першыя дні вайны маці Іды Неўхаўны загінула і сям'я пераехала ў г. Горкі да сваякоў. Падчас вучобы ў індустрыяльным інстытуце дзяўчына разам з іншымі студэнтамі будавала абарончыя збудаванні, прыбірала лён, працавала на торфа- і лесанарыхтоўках.
Пасля заканчэння інстытута Іду Неўхаўну накіравалі ў Віцебск для працы на заводзе заточных станкоў. І з 1959 г. працавала ў спецыяльным канструктарскім бюро, у якім пазней узначаліла аддзел стандартызацыі і на гэтай пасадзе прапрацавала да выхаду на пенсію.
Узнагароджана медалямі "За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.", "За працоўную доблесць", "За перамогу над Германіяй", юбілейнымі медалямі.
У працяг марафону напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, абвешчанага старшынёй камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Віцебскага аблвыканкама Барысам Яфрэмавым "Героі нашай перамогі"
Марафон "Героі нашай" перамогі" працягвае Шумілінскі ТЦСАН з Чапурновым Мікалаем Мікалаевічам, які нарадзіўся 09.05.1926 года ў Сіроцінскім раёне (Шумілінскі раён) вёсцы Канцы ў сям'і селяніна. Скончыў 4 класы школы. Свой баявы шлях пачынаў на 1-ым Прыбалтыйскім фронце, затым - 3-ці Беларускі фронт. Вызваляў гарады: Пскоў, Талін, Усходнюю Прусію. Служыў радавым 4 гвардзейскай мотастралковай брыгады другім нумарам кулямётнага разліку, дайшоў да Кёнігсберга. Мабілізаваны ў снежні 1946 года. Вызваляў тэрыторыі Прыбалтыкі ад бандыцкіх фарміраванняў.
Узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.", медалём "За ўзяцце Кёнігсберга", медалём "За адвагу", падзячнымі лістамі ад I.В. Сталіна.
Працоўную дзейнасць працягнуў егерам у Казанскім дзяржаўным заказніку. Узнагароджаны за працоўныя заслугі: нагрудным знакам, званне "Ветэран працы", "20 гадоў службы ў дзяржаўнай лясной ахове".
Выгадаваў і выхаваў траіх дачок, мае двух унучак, траіх праўнукаў, аднаго прапраўнука
Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне старшынёй камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Барысам Яфрэмавым аб'яўлены марафон у сетцы інтэрнэт "ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ".
Працягвае марафон "ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ" Чашніцкі ТЦСАН з Гаўрылавай Віталісай Сцяпанаўнай, якая нарадзілася 12.04.1931 у г. Віцебску. У хуткім часе сям'я пераехала на новае месца. Так у сямейнай біяграфіі з'явіліся Чашнікі. З самых першых дзён пасля наступлення Вялікай Айчыннай вайны да ліпеня 1943 года была сувязной, затым, у партызанскай брыгадзе імя Дубава, была санітаркай, дапамагала, чым магла, каб вызваліць нашу родную зямлю ад фашыстаў, удзельнічала ва Ушацкім прарыве. І заўсёды верыла ў перамогу. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені.
Віталіса Сцяпанаўна скончыла Смаленскі педагагічны інстытут. Усю сваю працоўную дзейнасць звязала са школай, больш за дзесяць гадоў узначальвала вячэрнюю школу ў райцэнтры. Агульны педагагічны стаж Віталісы Сцяпанаўны налічвае больш за чатыры дзясяткі гадоў. За прафесіяналізм, прыстойнасць і дабрыню карысталася заслужанай павагай і сярод калег, і сярод вучняў.
Тое, што мы маем магчымасць спакойна вучыцца, працаваць, будаваць сем'і і проста жыць - заслуга людзей пакалення, якое выстаяла ў гады Вялікай Айчыннай вайны, - мужных, рашучых, моцных духам, якія ведаюць сапраўдную цану нашага мірнага жыцця.
Працягвае марафон, абвешчаны старшынёй камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Яфрэмавым Барысам Сяргеевічам "ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ", Сенненскі ТЦСАН.
У ліку сведкаў страшнай трагедыі ваенных гадоў была жыхарка блакаднага Ленінград Маргарыта Усціновіч. Яна нарадзілася роўна праз месяц пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, з маці перанесла блакаду, і ў 4 гады яе, знясіленую, з падарваным здароўем, вывезлі з галоднага Ленінграда ў Беларусь. Бацька Маргарыты Нікітычны быў вайскоўцам, сям'я паездзіла па ўсім Савецкім Саюзе. У Сенненскі раён яны перабраліся, бо дзядуля быў родам з гэтых мясцін. Уся працоўная дзейнасць Маргарыты Нікітычны прайшла ў аддзяленні Белаграпрамбанка.
З-за перажытых пазбаўленняў, голаду і холаду былая блакадніца стала губляць зрок, з дзяцінства насіла акуляры. Чатыры гады таму яна перастала бачыць, але разам з тым умее карыстацца сучаснымі гаджэтамі - яна пытаецца ў разумнай калонкі час, цікавіцца навінамі і слухае аўдыёкніжкі.
Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ДУ ТЦСАН Лёзненскага раёна прыняла ўдзел у марафоне ў сетцы інтэрнэт "ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ".
НАШ ГЕРОЙ ПЕРАМОГІ - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Мізураў Кузьма Кузьміч.
Нарадзіўся 14.11.1926 у в. Зуі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. У 17 гадоў пайшоў ваяваць. Доўгая франтавая дарога пралегла праз Беларусь, Літву, Усходнюю Прусію. Перамогу сустрэў пад Берлінам. Некалькі месяцаў зачышчаў зямлю ад рэштак фашысцкага паскуддзя. За баявыя заслугі на фронце ўзнагароджаны медалём "За баявыя заслугі".
Пасляваеннае жыццё франтавіка звязана з Лёзна. Тут ён стварыў сям'ю, выгадаваў 2-х выдатных дзяцей. Пасляваенная прафесія - эканаміст. Шмат гадоў быў актывістам раённага савета ветэранаў.
Паўлоўскі Канстанцін Антонавіч. Нарадзіўся Канстанцін Антонавіч 21.06.1926 у маленькай вёсачцы Тухінка Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. У 1941 годзе скончыў 8 класаў. У дзейнiчаючае войска прызваны ў 1944 годзе і служыў да 1950 года. Дарогамі вайны Канстанцін Паўлоўскі прайшоў ад роднага краю да Далёкага Усходу. Кавалер ордэнаў Айчыннай вайны I і II ступені, узнагароджана медалямі "За баявыя заслугі", "За ўзяцце Кёнігсберга", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945г.", "За перамогу над Японіяй". Вайну пачаў у званні радавога, скончыў у званні капітана. Пасля службы ў войску працоўную дзейнасць звязаў з сістэмай адукацыі. Настаўнік ваенна-фізічнай падрыхтоўкі, настаўнік гісторыі, завуч па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дырэктар школы, загадчык аддзела адукацыі Сенненскага райвыканкама - пасады, якія за 51 год педагагічнага стажу займаў Канстанцін Антонавіч. К.А.Паўлоўскі - адзін з родапачынальнікаў дынастыі Паўлоўскіх, якая налічвае чатыры пакаленні педагагічных работнікаў.
"ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ", працягвае ТЦСАН Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
Говарава Ліна Андрэеўна, па нацыянальнасці фінка, нарадзілася 21 студзеня 1938 года ў раёне Паргалава пад Ленінградам. Ліна стала сёмым дзіцём у сям'і, якая да 1942 года знаходзілася ў блакадным Ленінградзе, а крыху пазней усім прыйшлося пераехаць у Омскую вобласць.
Перасоўваліся дзеці і дарослыя ў халодных чыгуначных вагонах (цялятніках), бо месцаў на пароме праз Ладажскае возера ўсім не хапіла. Падчас пераезду ад голаду і холаду памерлі трое дзяцей з сям'і Ліны Андрэеўны. Маці дзяўчынкі, якая на той момант чакала яшчэ адно дзіця, бадзялася па вёсцы з трыма маленькімі дзецьмі на руках. А каб яны змаглі выжыць, іх давялося вызначыць у дзіцячы дом.
Ужо ў пасляваенны час, будучы замужам, пераехала ў Віцебск. Тут яе муж скончыў палітэхнікум, працаваў у будаўнічых арганізацыях горада, а Ліна Андрэеўна працавала прадаўцом у краме. Паралельна скончыла курсы сакратароў-машыністак і пайшла працаваць на завод электрапрыбораў. Больш за дваццаць гадоў да выхаду на пенсію Ліна Говарава прапрацавала сакратаром у дзіцячай працоўнай калоніі.
Узнагароджана знакам "Жыхар блакаднага Ленінграда", памятным знакам "Ветэран вайны 1941-1945 г.", юбілейнымі медалямі.
"ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ", працягвае ТЦСАН Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
Коган Аляксандр Рыгоравіч, нарадзіўся 12 сакавіка 1929 года ў г. Прылукі Чарнігаўскай вобласці Украіны. З верасня 1929 года пражываў з маці і братам у г. Вольску Саратаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
З 1943 года па 1944 год служыў у эвакашпіталі № 1648 г. Курска (пры дзеючай арміі). У 1944 годзе Аляксандр Рыгоравіч вярнуўся ў Прылукі. У 1949 годзе паступіў у Маскоўскі тэкстыльны інстытут. З 1954 года па 1957 год працаваў у г. Кастраме на фабрыцы "Знамя працы" майстрам, начальнікам цэха. У 1958 годзе быў прызначаны галоўным інжынерам Прылуцкай прадзільнай фабрыкі (працаваў і вучыўся завочна).
У 1966 годзе скончыў завочную аспірантуру Маскоўскага тэкстыльнага інстытута, у 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У верасні 1968 года паступіў на працу ў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (з 1995 года Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт). У 1969 годзе ўзначаліў кафедру "Механічная тэхналогія кудзелістых матэрыялаў". У 1983 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара тэхнічных навук. З 1989 года па 2015 год узначальваў кафедру "Прадзенне натуральных і хімічных валокнаў". Па 2020 працаваў на пасадзе прафесара кафедры "Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў". За час працы ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце пад яго кіраўніцтвам навуковыя званні атрымалі 30 кандыдатаў і 3 дактары тэхнічных навук.
З'яўляецца першым доктарам тэхнічных навук Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Ганаровы доктар тэхнічных навук Маскоўскага тэкстыльнага інстытута. Лаўрэат прэміі ВДНГ за ўдзел у распрацоўцы навукова-даследчых работ.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і юбілейнымі медалямі, а таксама медалём "Ветэран працы", знакам "За выдатныя поспехі ў працы".
У 2008 годзе А.Р. Когану прысвоена ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны". У студзені 2020 года Аляксандр Рыгоравіч Коган удастоены ганаровага звання лаўрэата прэміі Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі.
"ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ" працягвае ТЦСАН Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
Аднарукаў Аркадзь Мікалаевіч нарадзіўся ў вёсцы Каплуноўка Сіроцінскага раёна Віцебшчыны.
У 1944 годзе быў прызваны Віцебскім гарваенкаматам у шэрагі Чырвонай Арміі і накіраваны ў Гарахавецкі навучальны цэнтр. У канцы 1944 года Аркадзь Аднарукаў, радавы 1906-га лёгкага артылерыйскага палка 187-й лёгкай артылерыйскай брыгады 31-й артылерыйскай дывізіі Рэзерва Галоўнага Камандавання, прыбыў на фронт.
Салдат узвода кіравання "працаваў" на вайне старэйшым тэлефаністам — са сваёй цяжкай шпулькай забяспечваў сувязь пры любых баявых умовах.
15 лютага 1945 года чырвонаармеец Аднарукоў праклаў лінію сувязі за 300-400 метраў ад нямецкіх акопаў у самых небяспечных месцах. 18 лютага на ўскраіне Брэслаў выпраўляў парыў лініі сувязі і патрапіў пад абстрэл: "Міны працiўнiка клаліся ў 40-50 метрах, аднак Аркадзь Аднарукоў, пакуль не ўхіліў пашкоджанні, не сышоў і забяспечыў кіраванне агнём батарэі, у выніку чаго было знішчана 3 кулямётныя кропкі працiўнiка".
Акрамя Брэслаў, у паслужным спісе чырвонаармейца — удзел у прарыве абароны немцаў на захад ад Сандаміра, баях за Дамбраўскі прамысловы раён і Верхнюю Сілезію, фарсіраванні Одэра, разгроме фашысцкіх войскаў пад горадам Опельн, прарыве да Берліна і ракі Эльбы, авалоданні Дрэздэнам, штурме Берліна і вызваленні Прагі.
У гэтым годзе, разам са сваімі сынамі, Аркадзь Мікалаевіч адзначыў свой 101 Дзень нараджэння
"ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ" працягвае ТЦСАН Гарадоцкага раёна.
Скарадумаў Аляксандр Пятровіч нарадзіўся 28 студзеня 1936 года ў Ленінградзе. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі і маленькім братам апынуўся ў Ленінградскай блакадзе.
Блакада прымусіла рана пасталець, задумацца над многімі рэчамі: што такое дабро і зло, жыццё і смерць.
У самы цяжкі перыяд свайго жыцця, будучы 5-гадовым дзіцём перажыў смерць маленькага брата і бацькі.
Пазней пачалася эвакуацыя абароннага завода, дзе знаходзіўся Аляксандр Пятровіч, у заходні Казахстан. Нядоўга пражыўшы ў Казахстане ацалелая сям'я Скарадумавых пераязджае ў Азербайджан.
Пасталеўшы, Аляксандр Пятровіч уладкаваўся працаваць механізатарам-кранаўшчыком, сустрэў на будоўлі будучую жонку. З-за міжнацыянальнага канфлікту ў 1987 годзе ўцёк з сям'ёй у Беларусь. У Беларусі атрымаў дом ад саўгаса і адчуў сябе ў бяспецы.
Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Старшынёй камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Барысам Яфрэмавым аб'яўлены марафон у сетцы інтэрнэт "ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ"
Працягвае марафон "ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ" Чашніцкі ТЦСАН з Плютам Леанідам Гаўрылавічам, які нарадзіўся 08.04.1931 г. у горадзе Чашнікі, дзе і пражывае дагэтуль сумесна з жонкай. З 15.09.1942 па 15.07.1944 быў сувязным у партызанскім руху ў складзе партызанскай брыгады імя Дубава. Узнагароджаны: Ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені, медалём "Партызану Айчыннай вайны", "За перамогу над Германіяй", "За баявыя заслугі".
Пасля заканчэння вайны прысвяціў сваё жыццё навучанню падрастаючага пакалення -ьпрацаваў настаўнікам гісторыі і нямецкай мовы.
З 1954 па 1957 гг. служыў у 31 гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі ў Ноўгарад-Валынску.
У 1956 годзе падчас службы ў Савецкім войску ўдзельнічаў у падаўленні Хартысцкага мецяжу на тэрыторыі Венгрыі.
Пасля вяртання ў 1957 годзе ў званні капітана зноў заняўся выкладчыцкай дзейнасцю.
У 1969 годзе за свой прафесіяналізм, прыстойнасць і мэтанакіраванасць Леанід Гаўрылавіч быў абраны старшынёй Чашніцкага райкама прафсаюза работнікаў асветы, дзе і працаваў да самай пенсіі.
Заўсёды адкрыты, добры і спагадлівы Леанід Гаўрылавіч і дагэтуль сустракаецца з падрастаючым пакаленнем для фарміравання сапраўдных каштоўнасцей у нашай моладзі і сваім асабістым прыкладам вучыць патрыятызму, грамадзянскасці і мужнасці ў нашай незалежнай, суверэннай і мірнай краіне.
"ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ", працягвае ТЦСАН Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
Нарадзілася Самсонава Рыма Андрэеўна (жыхар блакаднага Ленінграда) 4 лютага 1933 года.
У сям'і было пяцёра дзяцей (1 брат і 3 сястры). На момант пачатку вайны ёй было ўсяго 8 гадоў. Дзяцей Ленінграда эвакуіравалі без бацькоў у г. Валдай. Бацькі пачалі прыязджаць па сваіх дзяцей. Рыма Андрэеўна ўпрасіла жанчыну з г. Ленінграда, каб яна забрала яе з сабой, вельмі хацела вярнуцца да бацькоў. Вярнулася ў г. Ленінград, тамака сустрэла маці. Бацька Рымы Андрэеўны працаваў на ваенным заводзе.
"ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ", працягвае ТЦСАН Кастрычніцкага раёна г. Віцебска
Шаўчэнка Святлана Лявонцьеўна (жыхар блакаднага Ленінграда) нарадзілася ў Пскоўскай вобласці. г. Нова-Скольнікі. Старэйшы брат без вестак знік падчас вайны. Бацька быў партыйным працаўніком, таму сям'я часта пераязджала. Перад самым пачаткам вайны сям'я пераехала ў Ленінград і працавала на аднаўленчым цягніку.
У мірны час скончыла Ленінградскі будаўнічы тэхнікум, а ў 1956 годзе выйшла замуж і ўслед за мужам пераехала ў Віцебск. Разам яны пражылі амаль 60 год. Уладзімір Шаўчэнка служыў у авіяцыі, у свой час быў намеснікам камандзіра 339-га ваенна-транспартнага авіяцыйнага палка.
"ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ", працягвае ТЦСАН Першамайскага раёна г. Віцебска
Удзельнік вайны Забела Таццяна Аляксандраўна нарадзілася ў 1932 г. у Віцебску.
Пасля вызвалення Таццяна з бацькамі вярнулася дадому. Паступіла ў мастацка-графічнае вучылішча, працавала ў школе №1. Выйшла замуж за ваеннага і часта мяняла гарады. Завочна скончыла мастацка-графічнае вучылішча Віцебскага педінстытута. У 1979 г. вярнулася ў родны горад, працавала ў Сярэдняй школе №33.
У маі 2015 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў ёй высокую ўзнагароду - Ордэн Пашаны за асаблівы ўклад у развіццё ветэранскага руху і патрыятычнае выхаванне моладзі.
"ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ" працягвае ТЦСАН Першамайскага раёна г. Віцебска.
Знаёмім Вас з Удзельнікам вайны – Рахманавай Валянцінай Іванаўнай. Нарадзілася ў 1928 годзе ў в. Астроўскія Віцебскага раёна ў сям'і працоўных. У 1941 годзе паспела скончыць толькі 5-гадовую школу.
Падчас вайны, з 1943 па 1945 гг. працавала санітаркай у шпіталі в. Смолаўка Гарадоцкага раёна. Выяўляла міласэрнасць і клопат аб параненых воінах.
Пасля заканчэння вайны ў Віцебску скончыла 7 класаў, курсы справавода, машыністкі, прадаўца-касіра. Член УЛКСМ з 1946 года. Увесь свой жыццёвы шлях ішла за вайскоўцам мужам, гадавала сыноў. На пенсію ішла з Віцебскага гарпрамгандлю. Сёння з радасцю ў гасцях прымае школьнікаў і перадае ім назапашаны жыццёвы вопыт, дапамогу па дому і быце ёй аказвае сацыяльны работнік Цэнтра сацабслугоўвання.
"ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ" працягвае ТЦСАН Першамайскага раёна г. Віцебска.
Наступны Герой - ветэран вайны Масленнікаў Пётр Рамановіч, нарадзіўся ў 1928 г. у Віцебску.
У пачатку вайны трапіў у канцлагер у літоўскім горадзе Алітус. Пасля вызвалення Чырвонай Арміяй вярнуўся ў Віцебск. Прымаў удзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў у 1943-45 гг.
Пасля вайны працаваў на Віцебскай дыстанцыі службы пуці Заходняй чыгункі, скончыў Ленінградскі інстытут культуры. Быў кіраўніком мастацкай самадзейнасці на фабрыцы "Чырвоны Кастрычнік", метадыстам у абласным Доме народнай творчасці.
З 1970 - дырэктар Міжсаюзнага Дома самадзейнай творчасці абласнога савета прафсаюзаў.
На пенсіі актыўна ўдзельнічае ў ветэранскім руху, унёс значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі.
"ГЕРОІ НАШАЙ ПЕРАМОГІ" працягвае ТЦСАН Першамайскага раёна г. Віцебска.
Ветэран вайны Макуй Уладзімір Васільевіч нарадзіўся ў 1923 г. у Віцебску.
Калі пачалася вайна, сям'я пазбавілася дома, дзеці з маці былі эвакуіраваны ў Арэнбургскую вобласць.
Скончыўшы школу з медалём наш герой у Маскве скончыў шасцімесячныя курсы авіяцыйна-тэхнічнай школы і накіраваўся на Харкаўскі авіязавод, дзе займаўся электраабсталяваннем ваенных самалётаў.
Уладзімір Васільевіч дэмабілізаваўся ў 1948-м і вярнуўся ў Віцебск, які было не пазнаць... Уладкаваўся электраманцёрам у Віцебскае аддзяленне Энергасвету. Скончыўшы тэхнікум, працаваў інспектарам Энерганагляду. На заслужаны адпачынак пайшоў у 73 гады.
На прадпрыемстве заўсёды з цеплынёй успамінаюць героя, бо ён датычны да прафесійнага станаўлення не аднаго пакалення энергетыкаў, заўсёды ахвотна дзяліўся сваім бясцэнным досведам з моладдзю.