Навучанне і праверка ведаў па пытаннях аховы працы
Адным з асноўных момантаў эфектыўнасці вытворчасці і дзейсным механізмам выканання канстытуцыйных правоў работнікаў на бяспечную працу з'яўляецца бесперапыннае і цыклічнае па сваім характары навучанне па ахове працы і атрыманыя падчас гэтага навучання веды.
За 9 месяцаў 2023 г. у структуры прычын крыху павялічылася доля колькасці выпадкаў, якія адбыліся па прычынах допуску пацярпелага да працы без навучання і праверкі ведаў, стажыроўкі і (або) інструктажу па ахове працы і склала 3,7 працэнта.
З мэтай рэалізацыі норм Закона Рэспублікі Беларусь ад 23.06.2008 № 356-З ”Аб ахове працы“ і пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2008 № 175 ”Інструкцыя аб парадку навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў працуючых па пытаннях аховы працы“ кіраўнікі і спецыялісты не пазней за месяц з дня назначэння на пасаду і перыядычна ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, але не радзей за адзін раз у тры гады, праходзяць праверку ведаў па пытанням аховы працы ў адпаведных камісіях для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы (пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2008 № 210 "Аб камісіях для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы").
У Віцебскай вобласці ажыццяўляюць дзейнасць па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы: камісія пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце, адпаведныя камісіі пры раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтах, адміністрацыях раёнаў у г. Віцебску.
Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія не прайшлі праверку ведаў па пытаннях аховы працы, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Кіраўнікі арганізацый, іх намеснікі, адказныя за арганізацыю аховы працы, галоўныя спецыялісты, кіраўнікі (спецыялісты) службаў аховы працы, члены камісій арганізацый, якія не знаходзяцца ў падпарадкаванні рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, іншай дзяржаўнай арганізацыі, падпарадкаванай Ураду Рэспублікі Беларусь, іншай арганізацыі, праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў камісіі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам наладжана супрацоўніцтва па пытаннях арганізацыі і правядзення навучання (семінараў, канферэнцый, павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі і іншых форм навучання), праверкі ведаў кіраўнікоў, спецыялістаў, рабочых (служачых) арганізацый Віцебскай вобласці па пытаннях аховы працы.
Павышэнне эфектыўнасці і якасці навучання па ахове працы асобных катэгорый работнікаў ажыццяўляецца на базе ўстаноў адукацыі: "Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт", "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт", Установа дадатковай адукацыі дарослых "Віцебскі абласны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі", аддзяленне арганізацыі выязнога навучання па ахове працы "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы", ДУДАД "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі" з наступнай атэстацыяй у абласной камісіі для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2022 г. № 574 "Аб пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу" кіраўнікі арганізацый забяспечваюць накіраванне спецыялістаў па ахове працы для атрымання адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у 3 гады; іншых работнікаў - па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў 5 гадоў.
Праверка ведаў па пытаннях аховы працы праводзіцца па зацверджаным старшынёй камісіі графіку.
Камісія праводзіць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў форме вуснага апытання ў індывідуальным парадку або з прымяненнем камп'ютарнай тэхнікі, з улікам патрабаванняў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія з'яўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Урада Рэспублікі Беларусь абавязковымі для выканання кіраўнікамі, спецыялістамі і іншымі асобамі, якія падлягаюць праверцы ведаў па пытаннях аховы працы.
Для праходжання праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ў аўдыторыю дапускаюцца асобы, якія падлягаюць праверцы ведаў, пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу.
Кіраўнікам, спецыялістам і іншым асобам, якія прайшлі праверку ведаў па пытаннях аховы працы, выдаецца пасведчанне па ахове працы ўстаноўленага ўзору.
Выпіска з пратаколу падпісваецца старшынёй камісіі ці намеснікам старшыні камісіі альбо сакратаром камісіі.
Для прадастаўлення выпіскі з пратакола неабходна адправіць ліст ад арганізацыі на электронны адрас: dubrovskaia.t@mintrud.by. Забраць выпіску можна па адрасе: камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, г.Віцебск, вул. Праўды, 32А.
ГРАФІК
работы камісіі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта для праверкі ведаў
па пытаннях аховы працы на 2024 год
Назва ўстановы адукацыі |
студзень |
люты |
сакавік |
красавік |
май |
чэрвень |
ліпень |
жнівень |
верасень |
кастрычнік |
лістапад |
снежань |
Установа адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“ (г. Віцебск, пр-т Маскоўскі, 72, корпус 4) |
26 14.15 |
23 10.00 |
22 10.00 |
19 14.15 |
24 14.15 |
21 10.00 |
30 10.00 |
27 14.15 |
25 10.00 |
22 10.00 |
13 10.00 |
|
Установа дадатковай адукацыі дарослых "Віцебскі абласны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі" (г. Віцебск, вул. Праўды, 38а) |
19 14.15 |
16 10.00 |
22 14.15 |
19 10.00 |
24 10.00 |
21 14.15 |
26 10.00 |
23 10.00 |
20 10.00 |
18 10.00 |
22 14.15 |
20 14.15 |
Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дарослых "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі" (г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 21, вул. Ленінградская, 39) |
26 10.00 |
01 10.00 |
26 10.00 |
03 10.00 |
27 10.00 |
01 10.00 |
20 10.00 |
|||||
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы", цэнтр аховы працы і прамысловай бяспекі (г. Віцебск, вул. Праўды, 44) |
19 10.00 |
16 14.15 |
29 10.00 |
26 14.15 |
31 10.00 |
28 10.00 |
19 10.00 |
20 14.15 |
11 10.00 |
01 14.15 |
13 14.15 |