Навучанне пад заказ наймальніка

Адрасная падрыхтоўка кадраў

Увазе кіраўнікоў арганізацый!

Грамадзянін з яго згоды можа быць накіраваны на навучанне ў адпаведнасці з заяўкай канкрэтнага наймальніка, які гарантуе яго працаўладкаванне пасля завяршэння поўнага курса навучання. У гэтым выпадку заключаецца трохбаковы дагавор (упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райгарвыканкама - грамадзянін - наймальнік), у якім вызначаюцца правы і абавязкі бакоў, а таксама іх адказнасць за парушэнне ўмоў дагавора. Трохбаковы дагавор можа быць заключаны таксама ў перыяд праходжання грамадзянінам вытворчай практыкі.

Навучанне грамадзян пад заказ наймальнікаў праводзіцца па прафесіях (спецыяльнасцях) розных галін эканомікі: прамысловасці, транспарту, сувязі, будаўніцтва, гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пры гэтым наймальнік мае магчымасць:

Па жаданні наймальніка разглядаецца пытанне групавога навучання грамадзян для арганізацыі па запатрабаваных прафесіях (спецыяльнасцях).

КАЛІ ВЫ ЗАЦІКАЎЛЕНЫ Ў СУМЕСНАЙ РАБОЦЕ ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ КВАЛІФІКАВАНЫХ КАДРАЎ ДЛЯ ВАШАЙ АРГАНІЗАЦЫІ, ЗВЯРТАЙЦЕСЯ Ў АДДЗЕЛЫ ЗАНЯТАСЦІ НАСЕЛЬНІЦТВА ЎПРАЎЛЕННЯЎ ПА ПРАЦЫ, ЗАНЯТАСЦІ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ РАЙГАРВЫКАНКАМАЎ

Палажэнне аб парадку арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі беспрацоўных і іншых катэгорый грамадзян і асваення імі зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў па накiраваннi органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.10.2006 № 1334)