Аплочваемая часовая работа
Аплочваемыя часовыя работы ўяўляюць сабой агульнадаступныя віды працоўнай дзейнасці, як правіла, не патрабуючыя дадатковай прафесійнай падрыхтоўкі, якія маюць сацыяльна карысную значнасць і садзейнічаюць уключэнню ў актыўнае працоўнае жыццё беспрацоўных і іншых асоб, якія звяртаюцца па пытаннях працаўладкавання.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па садзейнічанні занятасці насельніцтва ад 09.06.2025 № 312" зацверджана Палажэнне аб парадку фінансавання і выканання аплочваемых часовых работ, а таксама ўстанаўлення месячнай нормы ўдзелу беспрацоўных у названых работах.
Да аплочваемых часовых работ адносяцца наступныя віды работ:
- рэкультывацыя зямель, меліярацыйныя работы, прыродаахоўныя мерапрыемствы;
- будаўніцтва дарог, іх рамонт і ўтрыманне;
- будаўніцтва і рамонт аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння і сацыяльнага абслугоўвання;
- аднаўленне культурных каштоўнасцяў, помнікаў архітэктуры, запаведных зон;
- сельскагаспадарчыя работы;
- добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый;
- захаванне і развіццё лесапаркавай гаспадаркі, зон адпачынку і турызму;
- падсобныя работы;
- сартаванне былых ва ўжыванні адзення, абутку і вырабаў;
- збор, сартаванне і перапрацоўка другаснай сыравіны і адходаў;
- работы ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі;
- работы па падрыхтоўцы і правядзенні спартыўна-масавых мерапрыемстваў;
- работы па падрыхтоўцы і правядзенні фестываляў, культурна-відовішчных мерапрыемстваў (канцэртаў і іншых);
- работы па падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва;
- догляд за ўчасткамі для пахавання, работы па ўтрыманні і добраўпарадкаванні месцаў пахавання.
Аплочваемыя часовыя работы арганізуюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пры ўдзеле камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарвыканкама, упраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканкама (далей – органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне).
Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, іншыя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь, наймальнікі, якія прэтэндуюць на арганізацыю аплочваемых часовых работ (далей – арганізацыі), падаюць у орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы свайго знаходжання штогод да 15 кастрычніка прапановы з указаннем відаў работ, колькасці грамадзян, неабходных для іх выканання, і тэрмінаў выканання гэтых работ.
Органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з улікам паступіўшых прапаноў арганізацый штогод да 1 лістапада распрацоўваецца праект рашэння аб устанаўленні пераліку плануемых на тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі відаў аплочваемых часовых работ з указаннем тэрмінаў іх выканання (далей – пералік відаў работ).
Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі штогод да 1 снежня ўстанаўліваецца пералік відаў работ і месячная норма ўдзелу беспрацоўных у аплочваемых часовых работах, якая ўяўляе сабой мінімальную колькасць рабочых дзён для ўдзелу беспрацоўных у адпаведных работах у кожным месяцы наступнага года (далей – месячная норма).
Месячная норма не можа перавышаць 10 рабочых дзён.
На працягу года месячная норма ў межах 10 рабочых дзён можа быць зменена па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.
Беспрацоўныя па іх жаданні могуць удзельнічаць у аплочваемых часовых работах звыш устаноўленай месячнай нормы.
Беспрацоўным, якія выканалі аплочваемыя часовыя работы звыш устаноўленай месячнай нормы, колькасць рабочых дзён, якая перавышае дадзеную месячную норму, залічваецца ў месячную норму ў наступных месяцах.
Органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне штогод да 1 сакавіка распрацоўваецца праект рашэння аб устанаўленні пераліку арганізацый, у якіх арганізуюцца аплочваемыя часовыя работы за кошт сродкаў, што накіроўваюцца на фінансаванне мерапрыемстваў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва ў адпаведнасці з заканадаўствам аб занятасці насельніцтва (далей – сродкі бюджэту), з указаннем назваў арганізацый і відаў аплочваемых часовых работ згодна з пералікам відаў работ (далей – пералік арганізацый).
Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі штогод да 1 красавіка ўстанаўліваецца пералік арганізацый.
У выпадку неабходнасці змены пераліку відаў работ і (або) пераліку арганізацый органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне фарміруецца праект адпаведнага рашэння.
Органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з улікам тэрмінаў выканання аплочваемых часовых работ заключаюць з арганізацыяй дагавор аб парадку арганізацыі і ўмовах правядзення аплочваемых часовых работ.
Арганізацыя, уключаная ў пералік арганізацый, для заключэння дагавора прадстаўляе ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне разлік фінансавых выдаткаў (каштарысу расходаў) на арганізацыю аплочваемых часовых работ, які з'яўляецца неад'емнай часткай дагавора.
Кантроль за выкананнем заканадаўства аб занятасці насельніцтва ў частцы выканання абавязацельстваў, вызначаных дагаворам, ажыццяўляецца органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, якія заключылі дагавор.
З грамадзянамі, накіраванымі органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на аплочваемыя часовыя работы, заключаюцца тэрміновыя працоўныя (за выключэннем кантрактаў) або грамадзянска-прававыя дагаворы ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Атрымальнікамі бюджэтных сродкаў, што выдзяляюцца на фінансаванне аплочваемых часовых работ, з'яўляюцца органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (далей – атрымальнікі бюджэтных сродкаў).
Для атрымання бюджэтных асігнаванняў на фінансаванне аплочваемых часовых работ атрымальнікі бюджэтных сродкаў пры фарміраванні праекта бюджэту на чарговы фінансавы год у тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, накіроўваюць у азначанае Міністэрства заяўку на фінансаванне гэтых работ.
Размеркаванне сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на арганізацыю аплочваемых часовых работ, паміж атрымальнікамі бюджэтных сродкаў ажыццяўляецца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны пры фарміраванні роспісу расходаў рэспубліканскага бюджэту.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны зацвярджае бюджэтныя каштарысы атрымальнікаў бюджэтных сродкаў.
Фінансаванне аплочваемых часовых работ ажыццяўляецца атрымальнікамі бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з заканадаўствам у межах прадугледжаных ім бюджэтных асігнаванняў на падставе дагавораў.
Пры арганізацыі аплочваемых часовых работ за кошт сродкаў бюджэту органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне могуць фінансавацца выдаткі на:
- аплату працы беспрацоўных і грамадзян, якія звярнуліся па пытаннях працаўладкавання, з ліку бацькоў, якія абавязаны кампенсаваць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, і ў дачыненні да якіх вынесена рашэнне аб працаўладкаванні ў вызначэнні аб судовым загадзе аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, рашэнні аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў, аб адабранні дзіцяці без пазбаўлення бацькоўскіх правоў, аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, а пры ўзнікненні пытанняў працаўладкавання пры выкананні гэтых судовых пастаноў – у вызначэнні, якое выносіцца ў мэтах забеспячэння выканання выканаўчых дакументаў судом па месцы іх выканання, а таксама грамадзян, якія знаходзяцца ў адпачынку без захавання заработнай платы або з частковым захаваннем заработнай платы, прадастаўленым па ініцыятыве наймальніка (далей, калі не пазначана іншае, – беспрацоўныя і працуючыя грамадзяне). Аплата працы фінансуецца ў памеры налічанай заработнай платы (з улікам стымулюючых і кампенсуючых выплат) за выкананую працу і фактычна адпрацаваны працоўны час, але не ніжэй за памер мінімальнай заработнай платы (месячнай, гадзіннай) пры ўмове адпрацоўкі работнікам вызначанай яму наймальнікам нормы працягласці працоўнага часу і выканання месячнай (гадзіннай) нормы працы;
- выплату беспрацоўным і працуючым грамадзянам сумы сярэдняга заробку, які захоўваецца за час працоўнага водпуску, грашовай кампенсацыі за нявыкарыстаны працоўны водпуск;
- выплату беспрацоўным і працуючым грамадзянам узнагароджанняў за выкананую працу па грамадзянска-прававых дагаворах;
- выплату сум абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і страхавых узносаў па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў;
- дастаўку (праезд) беспрацоўных і грамадзян, якія звярнуліся па пытаннях працаўладкавання, да месца выканання аплочваемых часовых работ і назад, у тым ліку калі гэтыя работы арганізуюцца арганізацыяй самастойна на ўмовах, указаных у дагаворы;
- набыццё для беспрацоўных і працуючых грамадзян сродкаў індывідуальнай абароны, інвентара, інструментаў і матэрыялаў, неабходных пры правядзенні аплочваемых часовых работ.
Фінансаванне расходаў на набыццё сродкаў індывідуальнай абароны, інвентара, інструментаў і матэрыялаў, неабходных пры правядзенні аплочваемых часовых работ, ажыццяўляецца арганізацыям, што фінансуюцца са сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, у памеры, які не перавышае 30 працэнтаў затрат згодна з каштарысам расходаў па кожнаму дагавору. Кантроль за абгрунтаванасцю ўключэння такіх выдаткаў у каштарыс ажыццяўляецца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Сродкі індывідуальнай абароны, інвентар і інструменты, набытыя за кошт сродкаў бюджэту і прыдатныя для далейшага выкарыстання, пасля выканання аплочваемых часовых работ захоўваюцца за арганізацыямі або перадаюцца іншым арганізацыям для далейшага выкарыстання ў адпаведнасці з дамовамі.