Падаўжаем жыццё разам
У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь "Актыўнае даўгалецце-2030" у г.п. Бешанковічы работнікі ФСК "Дзвіна" 25 жніўня 2021 года правялі спартыўнае мерапрыемства "Працягваем жыццё разам" для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.
Праграма мерапрыемства ўключала ў сябе спартыўныя конкурсы і віктарыны, па выніках спаборніцтва камандзе пераможцаў была ўручана грамата за першае месца.
Мерапрыемства дазволіла людзям "сярэбранага ўзросту" прадэманстраваць сваю фізічную падрыхтоўку, атрымаць пазітыўныя эмоцыі, якія ім так неабходны для новых жыццёвых перамог і здзяйсненняў.