Шаркаўшчына

Вынікі раённага конкурсу "Сям'я года"

падвялі ў г.п. Шаркаўшчына

У Шаркаўшчынскім раёне падведзены вынікі першага этапу конкурсу "Сям'я года", які прайшоў 27 сакавіка 2024 года.

За званне лепшых спаборнічалі тры шматдзетныя сем'і Шаркаўшчынскага раёна: Рэдзіка, Чарненка і Лапо. У кожнай сям'і выхоўваецца трое дзяцей. Пераможцам стала сям'я Рэдзіка, другое месца - сям'я Чарненка, трэцяе - Лапо. Пераможцам і ўдзельнікам уручылі дыпломы і прызы.