Агляд-конкурс на лепшую арганізацыю па ахове працы
Зацверджана новая Інструкцыя агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы.
Рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 15 лютага № 80 зацверджана Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення штогадовага абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы.
Мэта агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю працы па ахове працы – актывізацыя працы наймальнікаў па выкананні патрабаванняў нарматыўных прававых актаў па ахове працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання, забеспячэнне правоў работнікаў на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы, павышэнне працоўнай і вытворчай дысцыпліны.
У аглядзе-конкурсе могуць прымаць удзел юрыдычныя асобы незалежна ад формы ўласнасці, зарэгістраваныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці, іх адасобленыя структурныя падраздзяленні.
Да ўдзелу ў аглядзе-конкурсе не дапускаюцца арганізацыі, якія маюць па выніках года няшчасны выпадак на вытворчасці і (або) зарэгістраваны выпадак узнікнення прафесійнага захворвання.
Агляд-конкурс будзе праводзіцца ў два этапы - I этап - у гарадах Віцебску, Наваполацку і раёнах вобласці і II этап - па вобласці ў цэлым.
Агляд-конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
"Арганізацыі невытворчай сферы";
"Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працуючых да 100 чалавек";
"Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працуючых ад 101 да 500 чалавек";
"Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працуючых звыш 500 чалавек".
Вынікі II этапа ў Віцебскім аблвыканкаме будуць падводзіцца штогод да 30 верасня.
Пераможцам II этапу агляду-конкурсу па адпаведных намінацыях прысвойваецца званне "Узорная арганізацыя Віцебскай вобласці па ахове працы" з уручэннем дыпломаў і грашовай узнагароды.