Стварэнне працоўных месцаў для інвалідаў
Парадак фінансавання і кампенсацыі выдаткаў на стварэнне і захаванне працоўных месцаў, у тым ліку спецыялізаваных, для працаўладкавання інвалідаў за кошт сродкаў, што накіроўваюцца на фінансаванне мерапрыемстваў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва, прадугледжаных заканадаўствам аб занятасці насельніцтва (далей - сродкі бюджэту) вызначаны Палажэннем аб парадку фінансавання і кампенсацыі выдаткаў на стварэнне і захаванне працоўных месцаў, у тым ліку спецыялізаваных, для працаўладкавання інвалідаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.02.2009 № 128, на падставе якога Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама ажыццяўляе:
фінансаванне расходаў на стварэнне спецыялізаваных рабочых месцаў у памеры да 1500 базавых велічынь за адно працоўнае месца для працаўладкавання інвалідаў у арганізацыях, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў, а таксама ў арганізацыях, што фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, якім рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў або дзяржаўнымі праграмамі ўстаноўлены заданні па стварэнні спецыялізаваных працоўных месцаў для працаўладкавання інвалідаў (далей - арганізацыі);
кампенсацыя выдаткаў арганізацый на стварэнне працоўных месцаў у памеры да 1500 базавых велічынь за адно працоўнае месца для працаўладкавання інвалідаў у адпаведнасці з заданнямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў або дзяржаўнымі праграмамі;
кампенсацыя выдаткаў арганізацый, за выключэннем арганізацый, указаных у абзацы другім гэтай часткі (далей - наймальнікі), на стварэнне працоўных месцаў у памеры да 1500 базавых велічынь за адно працоўнае месца, у тым ліку спецыялізаваных, для працаўладкавання інвалідаў у адпаведнасці з заданнямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў або дзяржаўнымі праграмамі звыш трох працэнтаў ад спісачнай колькасці работнікаў, а таксама на набыццё спецыялізаванага абсталявання для стварэння працоўных месцаў для працаўладкавання інвалідаў;
кампенсацыя выдаткаў арганізацый на захаванне працоўных месцаў у памеры да 1500 базавых велічынь за адно працоўнае месца для працаўладкавання інвалідаў.
Базавая велічыня прымяняецца ў памеры, устаноўленым на дату звароту арганізацыі за фінансаваннем расходаў на стварэнне спецыялізаваных працоўных месцаў для працаўладкавання інвалідаў і кампенсацыяй выдаткаў на стварэнне і захаванне працоўных месцаў для працаўладкавання інвалідаў.
Фінансаванне і кампенсацыя выдаткаў арганізацый і наймальнікаў на стварэнне працоўных месцаў для інвалідаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заданнямі, усталяванымі рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Фінансаванне і кампенсацыя выдаткаў ажыццяўляецца ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты мерапрыемствамі Дзяржаўнай праграмы ˮРынак працы і садзейнічанне занятасці“ на 2021-2025 гады, і з улікам заявак арганізацый і наймальнікаў.