Шуміліна

20 сакавіка ў Шумілінскім раённым цэнтры культуры прайшоў раённы этап конкурсу "Сям'я года", удзел прынялі 5 шматдзетных сем'яў. Сем'ямі былі арганізаваны невялікія персанальныя выставы, дзе паказалі дасягненні і захапленні ўсіх членаў сям'і.

Па выніках конкурсу "Сям'я года" першае месца заняла сям'я Літоўка, другімі стала сям'я Нафікавых, трэцяе месца - у сям'і Стральцовых. Намінацыя "Самая дружная сям'я" дасталася сям'і Лясняк, а прыз сімпатый гледачоў уручылі сям'і Рабушавых.