Талачын
29 сакавіка 2024 года ў гарадскім Доме культуры г. Талачына прайшоў раённы этап конкурсу "Сям'я года".
За званне лепшай змагаліся чатыры шматдзетныя сем'і. Па выніках конкурсу ўсім сем'ям уручаны дыпломы, кветкі, падарункавыя сертыфікаты, падарункі ад прадпрыемстваў і арганізацый раёна, у якіх працуюць бацькі, а таксама раённай арганізацыi "Белая Русь". Благачынны цэркваў раёна Аляксандр Лазука ўручыў падзячныя лісты.
Пераможцам стала сям'я Паўлянковіч, у якой выхоўваюцца чацвёра сыноў. Перамога ў конкурсе для сям'і аказалася нечаканым і вельмі прыемным момантам.