Трэцяму ўзросту - актыўнае даўгалецце!
14.07.2021 у рамках нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце - 2030» для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «ТЦСАН Ушацкага раёна» прайшло спартыўнае свята «Трэцяму ўзросту - актыўнае даўгалецце!».
Галоўная мэта правядзення мерапрыемства - прыцягненне людзей старэйшага пакалення да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, а таксама папулярызацыя каштоўнасцей фізічнай культуры сярод пажылых людзей, як важнага фактару актыўнага даўгалецця.
Мерапрыемства праходзіла на свежым паветры, на беразе возера Вячэлле. Удзельнікі спаборніцтваў вызначылі сілу і спрыт у розных конкурсах і заданнях: «Дартс», «Боўлінг», «Лаўкач» і інш. Вясёлая размінка, спартыўныя спаборніцтвы з разнастайнымі заданнямі, дух спаборніцтва садзейнічалі аздараўленню і цудоўнаму настрою пажылых грамадзян. Таксама ўдзельнікі мелі магчымасць пазаймацца скандынаўскай хадзьбой. Хто не ўмеў карыстацца спартыўным інвентаром, прызначаным для гэтага віду спорту, атрымалі майстар-клас ад спецыялістаў. А затым усёй камандай прайшлі пэўную дыстанцыю. Апроч рухомых конкурсаў, неабходна было адказаць на пытанні, звязаныя са спортам. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі актыўныя і вясёлыя песні аб спорце. Спартыўныя мерапрыемствы паказваюць, што ў любым узросце, калі толькі захацець, можна захоўваць бадзёрасць, жыццярадаснасць, аптымізм і добры настрой.
Задачамі мерапрыемства сталі: папулярызацыя каштоўнасцей і норм здаровага ладу жыцця сярод людзей пенсійнага ўзросту; аб'яднанне людзей старэйшага ўзросту па інтарэсах, аказанне арганізацыйнай і іншай дапамогі ў жаданні раскрыць творчы і фізічны патэнцыял; прыцягненне пенсіянераў да актыўнага, цікавага ладу жыцця; арганізацыя актыўнага баўлення вольнага часу, развіццё творчага патэнцыялу пажылых людзей.