Турыстычны паход для пажылых грамадзян Браслаўскага ТЦСАН «Сам-насам з прыродай»
У чэрвені для падапечных аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Браслоўскага ТЦСАН быў арганізаваны турыстычны паход «Сам-насам з прыродай». Чаму паход? Таму што турызм пазітыўна ўплывае на здароўе і агульны псіхафізічны стан чалавека. Знаходжанне на свежым паветры, а менавіта ў хваёвым лесе, умераныя фізічныя нагрузкі і іншыя фактары турызму спрыяюць умацаванню здароўя.
Гэты дзень для пажылых людзей быў не звычайным. Яднанне з прыродай вельмі моцна мяняе псіхалагічны настрой чалавека. Як часам у жыцці гэтага не хапае, а асабліва пажылому чалавеку.
Пажылыя грамадзяне збіралі лекавыя травы, дзяліліся сваімі ведамі аб іх прымяненні, спявалі песні, удзельнічалі ў гульнях і конкурсах і рабілі незвычайныя фотаздымкі прыроды роднага краю.
Дзякуючы актыўнаму адпачынку на прыродзе падапечныя атрымалі вялізны зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый і на час забыліся на праблемы. Дадому вярталіся з песнямі, добрым настроем і са словамі падзякі!