Удзельнікі абласнога этапу конкурсу "Сям'я года"
Вядомы ўдзельнікі абласнога этапу конкурсу "Сям'я года"
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года" адбудзецца 18 мая 2024 г. у г. Віцебску ў дзяржаўнай канцэртнай установе "Віцебская абласная філармонія".
Удзел прымуць пяць сем'яў з вобласці: Савельевы, Гарадоцкі раён, аг. Пальмінка, у сям'і выхоўваюцца трое дзяцей. Маці, Алена Уладзіміраўна і бацька, Сяргей Віктаравіч, працуюць у сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве "Паўночны";
Дзямко, Чыгуначны раён г. Віцебска, у сям'і выхоўваюцца трое дзяцей. Маці, Вольга Паўлаўна, настаўнік-дэфектолаг гімназіі № 4 г. Віцебска, бацька, Міхаіл Іванавіч, вадзіцель філіяла "Перасоўная механізаваная калона № 3 ААТ "Белсельэлектрабуд";
Серафімавы, г. Полацк, у сям'і выхоўваюцца пяцёра дзяцей. Маці, Таццяна Уладзіміраўна, працуе ў гімназіі № 1 г. Наваполацка, бацька, Віталь Віктаравіч, аператар адкрытага акцыянернага таварыства "Полацк-Шкловалакно";
Паўлянковіч, Талачынсакі раён, аг. Слаўнае, у сям'і выхоўваюцца трое дзяцей. Маці, Таццяна Мікалаеўна, выхавальнік Слаўноўскага дзіцячага сада, бацька, Аляксандр Паўлавіч, брыгадзір Барысаўскай дыстанцыі шляху;
Грыневіч, г.п. Ушачы, у сям'і выхоўваюцца чацвёра дзяцей. Маці, Валянціна Уладзіміраўна, дырэктар Ушацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, бацька, Аляксандр Леанідавіч, рэжысёр.