Часовая працоўная занятасць моладзі ў вольны ад вучобы час

Арганізацыя часовай працоўнай занятасці моладзі ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года, якая навучаецца ў адукацыйных установах у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі, можа ажыццяўляцца ў арганізацыях незалежна ад іх арганізацыйна-прававых форм.

Фінансаванне названых мерапрыемстваў ажыццяўляецца ў рамках Палажэння аб парадку арганізацыі і фінансавання часовай працоўнай занятасці моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2010 г. № 958 (далей -Палажэнне).

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па садзейнічанні занятасці насельніцтва ад 09.06.2025 № 312" унесены змяненні ў Палажэнні.

Часовая занятасць моладзі арганізуецца з мэтай далучэння моладзі да грамадска карыснай працы і атрымання працоўных навыкаў, адаптацыі да працоўнай дзейнасці і падрыхтоўкі да самастойнага выхаду на рынак працы, паляпшэння матэрыяльнага дабрабыту шляхам:

Арганізатары часовай занятасці моладзі прадстаўляюць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкама (далей – упраўленне):

Упраўленнi вывучаюць магчымасці арганізатараў па забеспячэнні часовай занятасці моладзі, фармуюць банкі дадзеных аб наяўных працоўных месцах для часовага працаўладкавання моладзі, вызначаюць аб'ёмы работ, забяспечваюць своечасовае інфармаванне маладых грамадзян, якія звярнуліся па садзейнічанне ў часовым працаўладкаванні, аб відах работ, аб'ёмах і ўмовах іх правядзення, ажыццяўляюць фінансаванне мерапрыемстваў па арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі са сродкаў, накіроўваемых на фінансаванне мерапрыемстваў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва ў адпаведнасці з заканадаўствам аб занятасці насельніцтва (далей – сродкі бюджэту).

З улікам фактычнай наяўнасці маладых грамадзян, якія маюць патрэбу ў часовым працаўладкаванні, наяўнасці фінансавых сродкаў на працягу трох рабочых дзён з дня паступлення заявы разглядаюць прадстаўленыя наймальнікамі дакументы па арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі, рыхтуюць і накіроўваюць у камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама (далей - камітэт) заключэнне аб мэтазгоднасці выдзялення фінансавых сродкаў на названыя мэты з дадаткам прадстаўленых дакументаў.

Пры ўмове ўзгаднення дакументаў камітэтам упраўленне і арганізатар часовай занятасці моладзі заключаюць дагавор.

Сродкі бюджэту могуць накіроўвацца:

З маладымі грамадзянамі, накіраванымі органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на працу ў рамках часовай працоўнай занятасці моладзі, наймальнікі заключаюць тэрміновыя працоўныя дагаворы (за выключэннем кантрактаў) у парадку, устаноўленым заканадаўствам аб працы. Пры прыёме на працу такіх грамадзян характарыстыка з папярэдніх месцаў працы не запытваецца.

Наймальнікам, ажыццяўляючым арганізацыю часовай працоўнай занятасці моладзі, пералічваюцца грашовыя сродкі на:

Наймальнік абавязаны:

Палажэнне аб парадку арганізацыі і фінансавання часовай працоўнай занятасці моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2010 г. N 958)