Здароўе і прыгажосць у срэбным узросце
У рамках нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце -2030 Рэспублікі Беларусь» у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту г. Паставы Пастаўскага ТЦСАН прайшла сустрэча грамадзян пажылога ўзросту г. Паставы і г. Міёры. Наведвальнікі аддзялення за круглым сталом дзяліліся ўражаннямі, вопытам і відамі аказваемых паслуг сваіх аддзяленняў, арганізавалі святочны канцэрт з выкананнем патрыятычных песень, віктарын і танцаў.
У першай частцы мерапрыемства, перад грамадзянамі сярэбранага ўзросту падзялілася ўражаннем аб удзеле ў міжнародным конкурсе ўзроставых мадэляў, пастаўчанка Святлана Расохіна, пасля чаго навучыла самым элементарным правілам паводзін сябе на сцэне, правільнасцi пазіравання на камеру.
Наведвальнікі аддзялення засталіся пад высокім уражаннем, а жаданне навучыцца такому майстэрству з 1 красавіка 2022 года цяпер можна рэалізаваць у клубе «Прыгажосць срэбнага веку» пад кіраўніцтвам валанцёра Святланы Расохінай кожны панядзелак у 15.00. Курс навучання - 2 месяцы, пасля чаго адбудзецца конкурс мадэляў "Age +".
У другой частцы мерапрыемства старшыня раённага беларускага таварыства «Чырвоны крыж» Шахова Т.М. правяла навучальны семінар па аказанні першай медыцынскай дапамогі пры атрыманні траўмы.